YouTube выдаліў непрыстойны кліп беларускіх фрык-панкаў «Разьбітае сэрца пацана»

Бязладныя з`яўленні бязрукага мужчыны, парныя танцы дзяўчынаў у малапрыстойных строях і сінхронныя па абсалютна (калі не лічыць бодзі-арту) голых рокераў на тле белых сценак. Усё гэта кліп на новую песню Wall-e панк-гурту “Разьбітае сэрца пацана”.
 
Кліпам можна было пацешыцца якія 20 хвілінаў на відэапартале YouTube, але потым ён быў выдалены сайтавым адміністратарам праз “парушэнне правілаў карыстання”.
 
Кліп на песню Wall-e быў зняты без мантажу на фотаапарат за адну ноч у кватэры ў цэнтры Мінску. Ролік быў выстаўлены на папулярным відэапартале YouTube i адначасова прэзентаваны на старонцы мультымедыйнага часопіса “34”.
 
“Наша Ніва”

Pin It

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *