Средняя зарплата в Польше достигла 1350 долларов

При власти либералов зарплаты в соседней стране растут рекордными темпами.
 
У лютым сярэдні паляк зарабляў 3033 злотых. У злотых гэта на 11 % болей, чым у сьнежні. Але падзеньне даляра яшчэ прымножыла памер заробку ў даляравым эквіваленце. Тры месяцы таму за адзін даляр давалі 2,55 злотага, цяпер — усяго 2,25, піша “Наша ніва”.
 
Нягледзячы на трывожныя прыкметы спаду ў амэрыканскай эканоміцы, краіны Цэнтральнай Эўропы па-ранейшаму растуць як на дражджах. Тэмпы росту ў пераліку на год у Польшчы складаюць 6,5 %, у Літве — 8%.
 
Прыход да ўлады ў Польшчы, найбольшым рынку Цэнтральнай Эўропы, ураду Грамадзянскай плятформы і Сялянскай Партыі, складзенага зь лібэралаў і аграрнікаў, таксама натхніў бізнэс аптымізмам.
 
Праўда, у паяднаньні з ростам сусьветных цэнаў на нафту і, адпаведна, сельгаспрадукты (перапрацоўка іх на этанол прывязала цэны на іх да цэнаў на энэрганосьбіты) бурны эканамічны рост правакуе інфляцыю. Нягледзячы на стабільны курс злотага, спажывецкія цэны растуць у Польшчы ў тэмпе 3,4 % за год.
 
Для параўнаньня: сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склала 340 даляраў, інфляцыя ў студзені-лютым у пераліку на гадавы паказчык — ня меней 12 %, дэкляраваныя ўрадам тэмпы росту ВУП — 9,9 %.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *