У Жодзіне з’явіліся новыя пікеты

16 кастрычніка ў Жодзіне першы раз адбыўся пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, зладжаны актывістамі БРСМ. У сонечны выходны дзень прадстаўніцы тутэйшай праўладнай моладзевай структуры выйшлі на пляцоўку каля ўніверсама «Цэнтральны» з усімі неабходнымі прыладамі: офіснай драўлянай тумбай, сцягам БРСМ, раскладным крэслам і партрэтам у рамцы з фотавыявай дзеючага прэзідэнта. Актыўнасці жодзінцаў каля пікету заўважана не было. Ды і самі пікетоўцы асаблівай актыўнасці не праяўлялі.
 
У той жа дзень упершыню з’явіліся зборшчыкі подпісаў за Рымашэўскага, адзін з якіх быў апрануты ў майку з надпісам «Скажы НЕ смяротнаму пакаранню». Працягвалі сваю працу ў пікетах сябры ініцыятыўных груп Саннікава, Някляева, Раманчука і Міхалевіча.
 
Такім чынам, на вуліцах Жодзіна прысутнасць прадстаўнікоў ініцыятыўных груп у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў паступова пашыраецца.
 
www.spring96.org

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *