У Беларусі п’юць нават помнікі (фота)

На ў’ездзе ў Глыбокае з мінскага накірунку наведнікаў сустракае помнік знакамітаму стваральніку самалётаў Паўлу Сухому. Праехаўшы крыху далей у горад, можна пабачыць помнік пралетарыю насупраць мясцовага мясакамбіната. Пралетарый вясёлы і задаволены жыццём – бо мае што выпіць. Праўда, крыху саромеецца, бо хавае твар у лісці бяроз.
 

 

 
Пралетарый заве мінакоў ці калег кудысьці правай рукой, а ў левай трымае банку піва. Шкада толькі, што піва гэта расейскай вытворчасці. Хаця глыбоцкае піва даўно не выпускаецца, але ж можна было і полацкага даць у руку гіпсаваму работніку. Быў бы Патрыятычны Вясёлы Пралетарый.
 

 

 
Ёсць у Глыбокім і помнік Леніну. Але ён, не такі злы і небяспечны, як у Буда-Кашалёве, дзе праз правадыра пралетарыяў нядаўна загінуў маладзён. Глыбоцкі Ленін – не забойца, ён стаіць нават не на галоўнай плошчы, а зноў жа сарамліва хаваецца ў купцы дрэваў у трохкутніку царква – кансервавы завод – касцёл.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *