У ляхавіцкіх паляўнічых напярэдадні візіту Лукашэнкі забралі стрэльбы

На Ляхавіччыне міліцыянты пазабіралі ў мясцовых паляўнічых зарэгістраваныя стрэльбы.
 
У раёне, чакаюць прыбыцця першых асобаў краіны, у прыватнасці, на жывёлагадоўчы комплекс “Белдан”, што непадалёк ад Вострава.
 
Адзін з паляўнічых з вёскі Востраў прасіў аддаць стрэльбу, каб папаляваць у іншых месцах, але яму адмовілі.
 
Між тым, 1 жніўня адкрылася паляванне на вадаплаўных і балотных птушак, і паляўнічыя ўжо заплацілі падаткі і зборы, аднак грошы ім не вернуць і паляваць не дазволяць.
 
Еўрарадыё
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *