Сёння ва ўсім свеце ладзіцца акцыя «Станем за журналістыку!»


З ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) 5 лістапада ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Станем за журналістыку!».
МФЖ заклікала сваіх партнёраў і калегаў прысвяціць не толькі гэты дзень, але і ўвесь тыдзень з 3 па 7 лістапада барацьбе за правы журналістаў, паляпшэнне ўмоваў іх працы, супраць ­палітычнага і камерцыйнага ціску на прэсу, а таксама і фізічнага гвалту. Акцыя «Станем за журналістыку» мае таксама засведчыць ролю журналісцкіх арганізацый у справе павышэння якасці журналістыкі.
 
Напрацягу ўсяго тыдня журналісты ладзяць акцыі пратэсту, сяброўскія сустрэчы, дэманстрацыі, якія маюць прыцягнуць увагу грамадскасці да найбольш надзённых праблем журналістаў. «Абараняючы свае ўласныя правы, журналісты таксама стаяць за грамадзянскія свабоды і фундаментальныя правы чалавека», — ­гаворыцца на сайце IFJ.
Там жа распавядаецца, якім чынам у якіх краінах журналісты далучыліся альбо толькі збіраюцца далучыцца да акцыі «Станем за журналістыку!».
 
 Напрыклад, 4 лістапада ў Бруселі ўсе ахвотныя журналісты маглі прыйсці і сфатаграфавацца разам з супрацоўнікамі IFJ, Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), Бельгійскай журналісцкай асацыяцыі, Еўрапейскага журналісцкага цэнтру, Міжнароднай асацыяцыя прэсы і іншых арганізацый. У Швейцарыі журналісцкая асацыяцыя Impressum напярэдадні акцыі выпусціла буклет на тэму калектыўнага пагаднення і абароны аўтарскіх правоў.
 
Сёння ў Аўстрыі філія EFJ ладзіць семінар для маладых трэнераў аўстрыйскіх медыякампаній. У Германіі сёння раніцай філія EFJ запрашае ўсіх штатных і пазаштатны­х журналістаў сабрацца ў ньюсруме арганізацыі, каб абмеркаваць магчымыя шляхі павышэння якасці журналісцкай працы.
У Харватыі Нацыянальная журналісцкая асацыяцыя плануе зладзіць «круглы стол» на тэму «Журналістыка — небяспечная прафесія».

У Францыі журналісты правядуць дэманстрацыю «супраць праектаў Нікаля Сарказі, якія пагражаюць свабодзе прэсы».

У Італіі журналісты выйдуць на дэманстрацыю дзеля абароны свайго права не раскрываць крыніц інфармацыі.

Беларускія журналісты таксама ўдзельнічаюць у акцыі. Напярэдадні ГА «БАЖ», якая з`яўляецца асацыяваныя сябрам IFJ, распаўсюдзіла  зварот да калегаў і чытачоў «Разам станем за журналістыку!», а таксама беларускамоўны варыянт лагатыпу кампаніі для размяшчэння ў беларускіх СМІ.
                                                                                                                                        ГА «БАЖ»
 
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *