С независимой газетой борются с помощью военкомата

На днях главному редактору «Газеты Слонимской» Виктору Володащуку вручили повестку на военные сборы.
 
Тэрмін правядзення «зборавых мерапрыемстваў» прыпадае акурат на напружаны для рэдакцыі час — скасаванне дамовы арэнды і заканчэнне ліцэнзіі на раздробны гандаль.
 
22 красавіка Віктара Валадашчука выклікалі ў Слонімскі раённы ваенны камісарыят і ўручылі павестку. Начальнік гэтай установы паведаміў, што накіраваць журналіста на зборы «парэкамендаваў» абласны ваенкамат. Просьбы рэдактара перанесці зборы на больш позні тэрмін засталіся без увагі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
 
«Зборы будуць праходзіць з 20 траўня да 15 чэрвеня. Акурат 1 чэрвеня з рэдакцыяй скасоўваюць дамову арэнды, а 25 чэрвеня сканчаецца тэрмін нашай ліцэнзіі на раздробны гандаль», — кажа журналіст. Ён упэўнены, што гэта працяг спланаванай аперацыі па ўдушэнні адзінай зарэгістраванай недзяржаўнай газеты Гарадзеншчыны.
 
«Калі б я быў на месцы, я б, магчыма, змог неяк справіцца з гэтымі праблемамі. Яны выбралі вельмі „ўдалы“ момант, каб не даць мне гэтага зрабіць», — упэўнены журналіст.
 
Віктару Валадашчуку сёлета споўніцца 50 гадоў, і ў яго гіпертанія. У ваенкамаце гэтыя факты пакінулі без увагі, заявіўшы, што прадстаўнікі малодшага афіцэрскага складу, да якога належыць журналіст, падпадаюць пад зборы да 55 гадоў. Варта заўважыць, што пасля 30 гадоў рэдактара ані разу не забіралі на вайсковыя зборы, а аднаго з супрацоўнікаў рэдакцыі «ГС» ваенкамат нават «перадумаў» забіраць — з апасенняў, што той потым «нешта напіша».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *