В Беларуси массово закрываются «американские уголки»

В Беларуси начали закрывать «американские уголки» в библиотеках. Ранее они были открыты в десятках крупнейших городов.
 
Праграма “Амэрыканскіх куткоў” – праект узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі, накіраваны на задавальненьне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў жыхароў рэгіёнаў. Праз такі падыход меркавалася забясьпечыць грамадзянаў Беларусі інфармацыяй пар ЗША. “Куткі” валодаюць калекцыяй кніг, відэа- і аўдыёкасэт, CD-ROM і DVD дыскаў, матэрыяламі па вывучэньні ангельскай мовы, публікацыямі, выхадам у Інтэрнэт.
 
У дадатак да інфармацыйнай работы там ладзілі разнастайныя культурна-асьветніцкія мерапрыемствы: сэмінары, дыскусійныя клюбы, прагляд фільмаў, сустрэчы з носьбітамі мовы.
 
І вось днямі адзін зь беларускіх фатографаў у адказ на прапанову зрабіць выставу ў адной з рэгіянальных бібліятэк атрымаў адмову. Прычынай супрацоўнікі назвалі прыпыненьне працы амэрыканскіх куткоў у Беларусі. У Пушкінскай бібліятэцы «Радыё Свабода» патлумачылі:
 
“Пакуль што, як я ведаю, зачынілі з гэткай фармулёўкай: прыпыніць працу і дзейнасьць. І часова зачынілі іх усе”.
 
Што можа быць прычынай закрыцьця “амэрыканскіх куткоў” у беларускіх бібліятэках? З гэтым пытаньнем “Радыё Свабода” зьвярнулася да Аляксея Караля, аднаго зь лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада):
 
“Гэта працяг дыпляматычнай вайны новымі сродкамі: там, дзе могуць “дастаць”. Вайна дзеля вяртаньня эканамічных прэфэрэнцыяў па “Белнафтагазу”. І я думаю, як толькі будзе каманда “адкруціць назад”, што цалкам магчыма (мы ўжо чулі выказваньне Лукашэнкі, што ўсе стасункі будуць адноўленыя і тыя невялікія супярэчнасьці, што ёсьць, будуць зьліквідаваныя) – то цалкам верагодна, што дырэктыва Мінкультуры ў адрас “амэрыканскіх куткоў” проста састарэла”.
 
“Амэрыканскія куткі” былі адчынены ў Бабруйску, Берасьці, Гомелі, Горадні, Магілёве, Маладзечне, Менску, Пінску, Полацку і Віцебску. Звычайна “Амэрыканскія куткі” з’яўляліся структурнымі падразьдзяленьнямі аддзелаў замежнай літаратуры публічных бібліятэк.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *