Против избитого милицией предпринимателя возбуждено уголовное дело

Против избитого милицией предпринимателя возбуждено уголовное дело
Прокуратура Московского района Минска возбудила угловное дело против витебского предпринимателя Сергея Парсюкевича по ст. 364 (насильственные действия против сотрудника милиции).
 
Сяргея Парсюкевіча затрымалі 13 студзеня ў Віцебску. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Менску 10 студзеня. Сяргея прывезьлі ў суд, дзе арыштавалі на 15 сутак. Падчас адбыцьця арышту яго зьбіў супрацоўнік турмы на вуліцы Акрэсьціна, але справу распачалі супраць яго самога, паведамляе «Радыё Свабода».
 
Прадпрымальнік лічыць, што пракуратура можа абвінаваціць яго ў гвалтоўных дзеяньнях супраць міліцыянта ня толькі дзеля таго, каб вызваліць ад адказнасьці вінаватага ў зьбіцьці супрацоўніка міліцыі, але і каб запалохаць прадпрымальнікаў.
 
Нагадаем, 21 студзеня прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, знаходзячыся ў турме на Акрэсьціна, быў жорстка збіты адным з супрацоўнікаў цэнтру. “Калі б я не вырваўся і не паклікаў на дапамогу, мяне б забілі”, – сказаў пасьля вызваленьня прэс-цэнтру Хартыі’97 былы маёр міліцыі.
 
Паведамленне пра тое, што вінаваты ў збіванні міліцыянт сам абвінавачвае прадпрымальніка ў нападзе, Парсюкевіч пакаментаваў так: “Гэта 100-працэнтнае перавышэнне паўнамоцтваў, а значыць крымінальная адказнасьць. Вось і спрабуе выкруціцца”, — падкрэсліў ён.
 
“Я зьяўляюся актыўным удзельнікам прадпрымальніцкага руху, даволі вядомы міліцыі і мясцовым спэцслужбам. Лічу, што гэтая крымінальная справа распачата ня толькі дзеля таго, каб абяліць міліцыянта, які мяне зьбіў, але й дзеля таго, каб узьдзейнічаць на іншых прадпрымальнікаў, каб яны не выяўлялі актыўнасьці”, — кажа актывіст прадпрымальніцкага руху.
 
4 сакавіка аб 11 гадзіне Сяргей Парсюкевіч павінен наведаць пракуратуру са сваім адвакатам. Ён не выключае, што сьледчы можа надаць яму статус абвінавачанага ў крымінальнай справе і абраць мерай стрыманьня арышт.
 
У пракуратуры патлумачылі, што вядзецца праверка матэрыялаў справы.
 
Візыт у пракуратуру Маскоўскага раёну прызначаны на той самы дзень, калі пракуратура Цэнтральнага раёну будзе перадаваць у суд крымінальную справу паводле аналягічнага артыкула супраць Андрэя Кіма.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *