Барысаўскi назіральнік звярнуўся ў ЦВК


Праваабаронца Алег Мацкевіч, які зарэгістраваны назіральнікам у Барысаўскай ТВК, накіраваў у Цэнтрвыбаркам зварот, у якім прапісаны канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні працэсу падліку галасоў і ўзаемадзеянню камісій і назіральнікаў пры гэтай важнай працэдуры.
 

Алег Мацкевіч у сваім звароце да ЦВК у дэталях апісвае, якім чынам адбываўся падлік галасоў на папярэдніх выбарах, калі назіральнікі, практычна, маглі толькі бачыць спіны членаў камісій, але не сам працэс. Пры гэтым, часам, самі члены камісій не ведалі дакладна, колькі галасоў аддадзена за таго ці іншага кандыдата.
 
Акрамя таго, не раз бюлетэні з урнаў для датэрміновага галасавання, галасавання на даму і галасавання ў дзень выбараў звальваліся камісіямі ў адну кучу і падлічваліся разам. «Сутнасць такога« падліку галасоў» ставіць крыж не толькі на дэмакратычнасці выбараў і прынцыпе адкрытасці і галоснасці, але, на мой погляд, дэлегітымізуе іх», — падсумоўвае праваабаронца.
 
В. Мацкевіч прапануе ЦВК распрацаваць палажэнні аб парадку падліку галасоў.
 
www.spring96.org
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *