Расійская дэлегацыя сустракалася ў Мінску з «прэм`ерам Фядорскім»


Дэлегацыя Прыволжскай федэральнай акругі Расіі наведала Беларусь з нагоды 10-х угодкаў стварэння «Саюзнай дзяржавы». Яна складалася з чыноўнікаў і кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў.
 
Як паведамляе агенцтва «Башинформ» са спасылкай на міністра будаўніцтва, архітэктуры і транспарту Рэспублікі Башкортастан Равіля Ібатуліна, дэлегацыя наведала буйныя прадпрыемствы беларускай сталіцы, Нацыянальную бібліятэку, сустрэлася з кіраўніком краіны.
 
Але самае цікавае паведамляецца далей: «Сябры дэлегацыі сустрэліся таксама з Прэм`ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Фядорскім і абмеркавалі з ім супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхнікі, нанатэхналогій». Больш таго, «Фядорскі» падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве Беларусі з Мардовіяй, Удмурціяй і Арэнбургскай вобласцю.
 
Зразумела, што башкорстастанскі міністр ці агенцтва «Башинформ» так перакруцілі прозвішча беларускага прэм`ера Сяргея Сідорскага.
 
Еўрарадыё

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *