В Лондоне протестуют против Белорусского инвестиционного форума

В Лондоне протестуют против Белорусского инвестиционного форума (Обновлено)
В Лондоне перед зданием, где проходит Белорусский инвестиционный форум, сегодня раздавали газету «Звон», на первой полосе которой была опубликована статья «Бизнесмены в тюрьмах в Беларуси». Таким образом, был выражен протест против проведения этого мероприятия в столице Великобритании.
 
У газэце распавядаецца пра заканадаўчы ціск і крымінальны перасьлед прадпрымальнікаў з боку беларускіх уладаў, пра акцыі пратэстаў, якія адбываліся ўзімку, і турэмныя пакараньні для іхніх удзельнікаў, перадае «Радыё Свабода».
 
Аўтары пішуць пра былых палітзьняволеных Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Казуліна, будаўніцтва АЭС у Беларусі, новы і больш жорсткі закон аб СМІ, усеагульны кантроль з боку КДБ — адзінай на постсавецкай прасторы арганізацыі такога кшталту, якая захавала сваю назву пасьля краху камунізму.
 
Нагадаем таксама, што ў Беларусі дагэтуль адбываюцца арышты над удзельнікамі акцый у абарону праў прадпрымальнікаў. 27 кастрычніка ў Менску быў арыштаваны актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка. Апазіцыянер з`яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» — крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.
Палітвязень аб`явіў у турме галадоўку пратэсту.
 
За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі – Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *