Почему Лукашенко не может говорить спокойно про Козулина?

Боится ли Александр Лукашенко Александра Козулина? Начнется ли в Беларуси процесс «авторитарной модернизации»? На эти и другие вопросы, связанные с вчерашним ежегодным посланием руководителя государства, отвечает в эфире «Радыё Свабода» политолог, редактор газеты «Новы час» Алексей Король.
 
— У сваім пасланьня Аляксандра Лукашэнка шмат казаў пра неабходнасьць інвэстыцыяў, інавацыяў, і менавіта эканамічнаму блёку было прысьвечана найбольш увагі. Некаторыя аналітыкі загаварылі ўжо пра тое, што ў Беларусі, магчыма, пачынаецца працэс “аўтарытарнай мадэрнізацыі”. Ці вы згодныя з гэтай вэрсіяй?
 
— Па сутнасьці, працэс “аўтарытарнай мадэрнізацыі” ці, як выказаўся адзін эканаміст-аналітык, “сынгапурызацыі” Беларусі ўжо пачаўся. І пачаўся пры відавочным супраціве Лукашэнкі. Ягоная прамова пацьвярджае, што ён быў вымушаны прызнаць ціск абставінаў, якія прымушаюць яго ісьці на пэўнае рэфармаваньне эканомікі.
 
Але адначасова застаецца і палітычны аспэкт ягонай прамовы– з абразьлівымі выпадамі на адрас апазыцыі. І гэты складнік прамовы пярэчыць ўстаноўкам на эканамічныя перамены. Таму магчымы вынік такога рэфармаваньня эканомікі ня пойдзе нават у тых рамках, якія былі ў Сынгапуры. Бо гэта будзе пярэчыць лёгіцы палітычных паводзінаў Аляксандра Лукашэнкі.
 
— Чаму пра некаторыя тэмы Лукашэнка па ранейшаму ня можа гаварыць спакойна, ураўнаважана? Гэта найперш апазыцыя і ў прыватнасьці Аляксандар Казулін…
 
— Бо Лукашэнка адчувае, што любое рэфармаваньне, нават толькі ў сфэры эканомікі, можа выйсьці з-пад кантролю і прывесьці да палітычных пераменаў, у выніку якіх ён можа страціць сваю ўладу. І гэта дыктуе “эмацыйныя”, узрушаныя выпады на апазыцыю наагул, і канкрэтна, на Аляксандра Казуліна, якога Лукашэнка відавочна лічыць сваім галоўным супернікам, і лічыць, што ён пагражае ягонай уладзе.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *