АТРАКЦЫЁН СПАРАХНЕЛАЙ ЗАПРУДЫ


Расейскі рэжысэр Сяргей Эйзэнштэйн у 20-ыя гады прыдумаў атракцыёны: блазны лёталі над тэатральнаю сцэнаю, пад крэсламі гледачоў выбухалі пэтарды, на экране карнік выбіваў вока  жанчыне, а дзіцячая каляска кацілася па Адэскай лесьвіцы.
 

«Атракцыён – гэта ўдар, які апрацоўвае псыхіку ў зададзеным накірунку», – заяўляў рэжысэр.
 

Атракцыён – гэта яшчэ

У дэмакратычных краінах «палітычныя атракцыінфармацыйны выбух: адбываецца рэзкае павелічэньне колькасьці інфармацыі. Старое аўто на вуліцы, піраміда Хеопса, чалавек на Месяцы – і сама круты хлопец на вёсцы.
 

Хапае атракцыёнаў у палітыцы. Ўотаргэйт і любошчы з Монікай, бойкі ў парлямэнце і альянс былых ворагаў.ёны» канкуруюць паміж сабой. Заявы й скандалы палітыкаў, контравэрсійныя прапановы, шоў-біз дэбатаў і «тэатральныя» дэманстрацыі. У камітэтах і палатах ідзе ціхая і важная праца, але ў мэдыйнай прасторы пануе атракцыён. Палітык зьяўляецца з «атракцыёнам» – і з атракцыёнам сыходзіць.
 

У Беларусі за 12 гадоў склаўся атракцыён спарахнелай запруды. Палітык, які зьявіўся зьніадкуль з «карупцыйным» атракцыёнам, атабарыўся ва ўладзе, узурпаваў мэдыі – і пачаў ізаляваць грамадзтва ад канкурэнтных атракцыёнаў. Пакрысе інфармацыйная рака перасохла. Засталася «стабільная» цёмная затока, у якой штодзень люструецца «галоўным атракцыёнам» састарэлы вусаты твар. На ахове балота – БТ, «саліднае газэта» і ГБ ва ўзбраеньні савецкіх мэтадаў.
 

Але муры запруды прагнілыя. І прычына ня толькі ў імшэлай ідэалёгіі, але ў законах атракцыёнаў. Атракцыён мусіць быць заўжды новым. Што сёньня зьдзіўляе – заўтра банальнасьць і тэатральны правал. Атракцыён «Лукашэнка» стаміўся, занудзеў, паўтараецца. Ён спрабуе разыграць новае, падкупіўшы папсу Расеі і прысабечыўшы назву краіны – «За Беларусь!». Але твары гледачоў не блішчаць захапленьнем.
 

Што важней, атракцыён, аддадзены бюракратычнаму апарату, пакрысе губляе ня толькі крэатыўны імпэт, але й повязь з аўдыторыяй. Чыноўнікі робяць выгляд, што адрапартаваліся, прыгнаная публіка, што ўсё спадабалася.
 

І канкурэнтнаму атракцыёну трэба зусім няшмат, каб прарвало запруду.
 

У 96 годзе рэжым вытрымаў атракцыён веснавых дэманстрацый, бо запруда толькі стваралася. Атракцыён «Лукашэнка» меў ня толькі адміністрацыйны рэсурс, але й не згубіў успамінаў ад канкурэнтнае барацьбы. У 2006 ад гэтай памяці анічога не засталося. Занудзелы атракцыён змагаецца зь ценем і імкнецца павялічваць дозу: 80%, 99%, працэс над «ворагамі», але, насамрэч, працуе халастая хада – і здольнасьць да адэкватных учынкаў страчаная.
 

Вялікія дэманстрацыі 96-ага, дый 99-ага, выглядаюць сёньня дзівосаю; нат 10 чалавек на вуліцы ёсьць палітычны  атракцыён. Менавіта таму  актыўная, масавая  дэманстрацыя канкурэнтнага атракцыёна імкліва разбурае запруду.
 

Так на пачатку 90-ых хапіла некалькіх сьвежых крыніцаў свабоднае прэсы, каб абваліўся іржавы савецкі мур. Палітычная дэманстрацыя – нечувана, галадоўка – неверагодна; крытыка з экрану тэлевізіі – па-за межамі разуменьня; савецкая бюракратыя ня ведала, што з гэтым рабіць.
 

Лукашэнкаўскі рэжым знаходзіцца менавіта ў апошняй, «брэжнеўскай» стадыі, гэта паранаяльна-захраслая бюракратычная машына. І канкурэнтныя атракцыёны для яе сьмяротныя.
 

Дэмакратыя не баіцца канкурэнтных атракцыёнаў – бо яна імі моцная й імі жывіцца.
 

Памаранчавай рэвалюцыі спатрэбілася колькі тыдняў да перамогі – бо старая сыстэма мела імунітэт да дэманстрацый-атракцыёнаў. У Чэхіі і Румыніі напрыканцы 89-ага ўсё адбылося за некалькі дзён.
 

У Беларусі для покрышу спарахнелай запруды дастаткова колькі гадзінаў. І гэта будзе нечаканым атракцыёнам.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *