МІЛІНКЕВІЧ: КАЛІ НАС НЕ ЗАРЭГІСТРУЮЦЬ, МЫ БУДЗЕМ ПРАЦЯГВАЦЬ КАМПАНІЮ


На сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнага актыву ў Гродна 21 студзеня Аляксандр Мілінкевіч распавёў сваё бачанне стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў у выпадку нерэгістрацыі адзінага прэтэндэнта Цэнтравыбаркамам.
«Не будзем гадаць на кававай гушчы. Бо ўладам адначасова выгадна як нас не зарэгістраваць, так і зарэгістраваць. Таму зараз там ідзе «барацьба ідэй». Нас гэта не хвалюе, бо калі нас не зарэгіструюць, мы будзем усё роўна працаваць на тое, каб вярнуць у Беларусь свабоду, праўду, справядлівасць. Мы давядзем кампанію да 19 сакавіка ў кожным разе, не зважаючы на захады ўладаў. Наша мэтавая група — не Лідзія Ярмошына, а простыя людзі Беларусі», — заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *