Новая песня НРМ – «Палітыка-паралітыка»

Пасля доўгага перапынку адзін з мастадонтаў беларускага року гурт N.R.M. запісаў новую песню, якую з 5 па 7 лютага ўключна прэзентуе на партале
TUT.BY
. Першымі навінку — песню “Палітыка-паралітыка” — у канцэртным выкананні пачуюць наведнікі чаканага ў Беларусі больш чым год электрычнага канцэрту гурта.
 
Новы твор N.R.M — адказ на сённяшнія рэаліі, у якіх палітыка настолькі шчыльна пераплялася з жыцьцём, што пачала яго паралізоўваць.
 
“У нас усё — палітыка: літаратура — палітыка, музыка — палітыка, эканоміка — палітыка, журналістыка — яшчэ якая палітыка!”, — кажа Лявон Вольскі, фронтмэн гурта N.R.M
Менавіта гэтая беларуская асаблівасць падштурхнула гурт вярнуцца жанрава ў вірлівыя 90-я, калі, паводле Лявона Вольскага, песні кшталту “Палітыкі-паралітыкі” называлі пагардліва “песнямі-аднадзёнкамі”.
 
“Тады асабліва папулярна было казаць, што музычны твор ня мусіць замяняць газетны артыкул, — узгадвае лідар N.R.M. — Таму я кваліфікую “Палітыку-паралітыку” паводле жанру — “песня-аднадзёнка”. А колькі дзён (месяцаў, гадоў?) ужо яна будзе актуальная ў спецыфічнай беларускай рэальнасці, паглядзім”.
—————
Если Вы действительно фанаты рок-группы N.R.M. на сайте www.rusmayka.ru можете заказать майку или бейсболку.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *