«Panasonіc» создает меню своих телефонов на белорусском языке

Начиная с модельного ряда 2009 года, цифровые беспроводные телефоны стандарта DECT фирмы Panasonіc будут иметь, среди прочего, меню дисплея на белорусском языке.
 
Гэтае рашэньне, не прадыктаванае беларускім заканадаўствам, было прынятае Panasonіc, сусьветным лідэрам стандарту DECT, цалкам добраахвотна, паведамляе блёгер gorliwy-litwin на сваёй старонцы gorliwy-litwin.livejournal.com.
 
3 гады таму Дзяржаўны камітэт РБ па стандартызацыі і мэтралёгіі ужо быў падрыхтаваў Дзяржаўны стандарт, які абавязваў усіх вытворцаў электронікі забясьпечваць усю прадукцыю, якая пастаўляецца ў РБ, ня толькі расейскамоўнымі, але і беларускамоўнымі інструкцыямі карыстальніка і мэню. Panasonіc, Samsung і іншыя сусьветныя лідэры рынку электронікі былі гатовыя адаптавацца да новага стандарту на працягу некалькіх месяцаў. Але, парадаксальна, менавіта айчынныя вытворцы — Гарызонт, Віцязь і іншыя — заблякавалі новы стандарт, які так і не набыў законнай моцы.
 
Гіганты сусьветнага рынку электронікі — таксама і піянэры беларускамоўнай вонкавай рэклямы, бо першымі пачалі ўжываць беларускую мову на рэклямных шчытах. Пазьней гэтая ініцыятыва была падхопленая і большасьцю вядучых аўтавытворцаў, хаця беларускі закон аб рэкляме гэтага не патрабуе.
 
Моўная сытуацыя на спажывецкім рынку Беларусі абсалютна унікальная. Ва ўсім сьвеце лічыцца, што менавіта нацыянальныя вытворцы ўжываюць лякалізацыю (адаптацыю стандартнай прадукцыі пад мясцовыя моўныя і культурныя асаблівасьці) як інструмэнт пратэкцыянізму, канкурэнтнай барацьбы з транснацыянальнымі гігантамі.
 
Але ў Беларусі больш выразна праяўляецца зусім іншы рынкавы мэханізм: вядучыя вытворцы высокатэхналягічнай спажывецкай прадукцыі спрабуюць забясьпечыць сабе канкурэнтную перавагу перад рознымі «шэрымі», або no?name вытворцамі (перш за ўсё, кітайскімі) і нелегальнымі схемамі пастаўкі. У гэтым яны ідуць наперадзе беларускіх вытворцаў, якіх больш цікавіць расійскі рынак, чым уласна беларускі.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *