АПАЗІЦЫЙНЫЯ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ БЛАКУЮЦЦА І ПАДВЯРГАЮЦЦА АТАКАМ


Адразу некалькі апазіцыйных інтэрнет-рэсурсаў 19 сакавіка былі заблакаваныя альбо зазналі атакі.
 
Так, беларускі інфармацыйны рэсурс www.charter97.org зазнаў DOS-атаку, у выніку чаго праца сайта была паралізаваная. Таксама заблакаваны сайт адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Няма доступу да апазіцыйнага рэсурсу www.zubr-belarus.com. Як паведаміў каардынатар рэсурса Аляксандар Атрошчанкаў, на гэты сайт таксама была ўчынена DOS-атака.
 
Тым не меней, навіны некаторых сайтаў могуць атрымаць тыя, хто падпісаўся на іх спэцыяльную рассылку. Многія інтэрнет-рэсурсы прадбачылі такое развіцьцё сітуацыі і прадугледзелі гэтак званыя «сайты-люстэркі».
 
DОS-атака (denial of service) уяўляе сабою адсылку да сервера-«ахвяры» настолькі вялікай колькасці запытаў, што сэрвэр з ёю не спраўляецца і адмаўляецца ад абслугоўвання.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *