Бабка хавала мiльёны… на целе

Каму прыйдзе ў галаву цёмнай лiпеньскай ноччу залезцi пад коўдру i шнарыць па грудзях… 87-гадовай бабулькi? А вось ёсць такiя людзi ў Маладзечанскiм раёне! Сёння тамтэйшая мiлiцыя вышуквае двух цi трох малайцоў, якiя, напэўна, дакладна ведалi, што рабiлi: абагацiліся злачынцы на 4 мiльёны 620 тыс. рублёў i 50 долараў ЗША.
 
Запiраючы свае дзверы на банальны «кручочак», сваё сабранае багацце бабуля абараняла лiтаральна ўласнымi грудзьмi: уся названая сума захоўвалася дзень i ноч у кашальку, завернутым у марлю i добра прывязаным да ўласнага цела. На што збiрала бабка, не ведае нават яе ўласная дачка, якая пражывае ў Мiнску.
 
«Звязда»
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *