УКРАІНСКУЮ ЖУРНАЛІСТКУ ЗАТРЫМАЛІ Ў МЕНСКУ ПАДЧАС ПРАМОГА ЭФІРУ


У Менску падчас перадвыбарчага мітынгу Аляксандра Мілінкевіча затрымалі журналістку 5-га каналу ўкраінскага тэлебачаньня.

Некалькі хвілінаў таму ў эфіры 5-га каналу было тэлефоннае ўключэньне іх адмысловай карэспандэнткі ў Менску Ганны Гаражэнкі, якая распавядала пра мітынг Мілінкевіча. І якраз падчас эфіру сп-ня Гаражэнка пачала крычаць, што яе схапілі, арыштавалі й цягнуць у машыну. 
 
Радыё «Свабода» 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *