Предприниматели готовят «Марш пустых кастрюль»

 
Лидер предпринимателей города Барановичи Николай Черноус сообщил, что местные активисты начали подготовку к массовой акции «Марш пустых кастрюль».
 
“5 студзеня 2009 году ў 11:00 прыватныя гандляры накіруюцца ў Баранавіцкі гарвыканкам, трымаючы ў руках міскі, рондалі і лыжкі, — заявіў Мікалай Чарнавус для “Радыё Свабода” . — Такім чынам мы прадэманструем чыноўнікам, што з-за іх вар’яцкага ўціску прадпрымальнікі страцілі сваю працу”.
 
Са словаў Мікалая Чарнавуса, прадпрымальнікі маюць намер ад 14-га студзеня штодзённа прыходзіць таксама і ў аддзел сацыяльнай абароны насельніцтва Баранавіцкага гарвыканкаму.
 
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (зарэгістраванага ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў сёньня сказаў “Свабодзе”, што рашэньне баранавіцкіх прадпрымальнікаў знаходзіць падтрымку ў розных рэгіёнах Беларусі.
 
Першы апазыцыйны “Марш пустых рондаляў” адбыўся 22 лютага 1997 году ў Менску. Тады 300 жанчын, трымаючы ў руках міскі, рондалі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі: “Грошы, што ідуць на АМАП — дзецям на лекі”, “Мужыкі, падыміцеся з каленяў”, “Мы любім герояў, а не халуёў”.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *