Лявона Вольскага прынялі ў Саюз пісьменнікаў

Для гэтага вядомы музыкант атрымаў рэкамендацыі ад Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча і Барыса Пятровіча.

Лявон Вольскі афіцыйна стаў пісьменнікам. Для ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў ён атрымаў рэкамендацыі ад Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча і Барыса Пятровіча. Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў сп.Пятровіч.

Ён таксама адзначыў, што ў Радзе СБП былі размовы пра тое, чаму Вольскі раней не стаў сябрам творчай арганізацыі. А ў тым, што Лявон Вольскі сапраўдны паэт, Барыс Пятровіч не сумняваецца:

-Ён паэт без прыстаўкі «песеннік». Я чытаў ягоныя кнігі ў 90-я гады. Апроч таго, ён празаік: яго апавяданні чыталіся з цікавасцю. Як мне падалося, яны напісаныя чалавекам неардынарным.

Па словах Пятровіча, неўзабаве ў друку павінна з`явіцца кніга прозы Лявона Вольскага.

Акрамя вядомага музыканта ў Саюз беларускіх пісьменнікаў 21 кастрычніка прынялі яшчэ 8 чалавек.
 
«Еврорадио» 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *