Лявон Вольскі выступіць у Беларускім доме ў Лондане

 

 
Лявон ВольскіЛявон Вольскі на гэтым тыдні ўпершыню наведае Лондан. Галоўная мэта візіта — творчая сустрэча, якая адбудзецца 9 кастрычніка.

Сустрэча адбудзецца ў Беларускім доме, які належыць Згуртаванню беларусаў у Велікабрытаніі. Падчас імпрэзы лідэр N.R.M і «Крамбамбулі» будзе адказваць на пытанні гледачоў, спяваць песні і чытаць вершы. Візіт адбываецца па запрашэнні Англа-беларускага таварыства, якое было заснавана ў 1954 годзе.

«Ідэя запрасіць Лявона ў Англію з’явілася яшчэ гадоў пяць таму, але тады не было магчымасці гэта ўсё арганізаваць. Мы вельмі рады, што зараз гэта атрымалася, — распавядае галава Англа-беларускага таварыства Джым Дзінглі. — Акрамя творчай сустрэчы падчас візіту таксама плануецца шэраг прыватных сустрэч з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і іншыя мерапрыемствы».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *