Лепшыя беларускія дыскі 2009 года

Завадатары праекта Experty.by бачаць адной са сваіх мэтаў дапамагчы слухачу зарыентавацца ў шматлікасці музычных навінак. За гэты год эксперты сайта праслухалі ўсе музычныя дыскі, якія былі выдадзеныя афіцыйна і прадаюцца ў беларускіх дыскарнях. Вынік і парада ад музычных крытыкаў – яўна трэба набыць альбомы гуртоў The Toobes, «Глюкі» і Port Mone. З усёй плоймы беларускіх поп-выканаўцаў эксперты раяць зусім не Афанасьеву з Дарафеевай, а праект Atlantica. Новы альбом гурта «Ляпіс Трубяцкой» – «Культпросвет» неяк згубіўся ў экспертных рэйтынгах.

Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
У намінацыі «Поп-альбом» лепшым прызнаны «Taboo» праекта Atlantica. У новай намінацыі «Лепшы беларускамоўны альбом» перамог гурт «Глюкі» з альбомам «Глюкі». Прыз тут уручаўся ўпершыню, дагэтуль існавала намінацыя «Лепшы фолк-альбом», але высветлілася, што летась дыскі з беларускім фолкам проста перавяліся.

Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
Безумоўным героям прэміі Experty.by стаў дыск гурта The Toobes «Hello», які ўзяў першае месца ў намінацыях «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы рок-альбом», «Лепшы альбом года», а таксама прыз вялікага журы.

Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
Пераможцы ў асноўных намінацыях вызначаліся на падставе адзнакаў чатырох экспертаў – Змітра Безкаравайнага, Алега Клімава, Змітра Падбярэзскага ды Сяргея Будкіна. У вызначэнні акром іх узялі ўдзел і пазаштатныя эксперты, а таксама вядучыя крытыкі суседніх краінаў, сярод якіх быў вядомы расійскі журналіст Арцемій Троіцкі.

Сяргей Нятрэба, udf.by

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *