На «Рок-карону» прэтэндуюць тры гурты

Арганізатары цырымоніі «Рок-Каранацыя» абвесцілі прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Гурт года». У спісе – тры гурты. На думку заснавальнікаў цырымоніі, менавіта гэтыя музыкі дасягнулі найбольшых поспехаў у 2009 годзе.

На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

 
Фота ru.tv

Два з трох намінантаў «Рок-Карону» могуць атрымаць упершыню ў сваёй гісторыі. Гэта гурты «Без билета» і The Toobes. Першы, праўда, неаднойчы атрымліваў перамогі ў іншых намінацыях цырымоніі. Летась лідэр «Без билета» Віталь Артыст быў прызнаны «Выканаўцам году», а відэа на яго песню «Мечтатели» — найлепшым кліпам. У 2009 годзе гэты гурт прарваўся ў Расію, дзе выдаў свой альбом, які пайшоў у продаж у дыскарні Расіі, Украіны, Казахстана і Прыбалтыкі, зняў кліп і даў канцэрт у Парыжы, намінаваўся адразу ў чатырох намінацыях на буйнейшай расійскай альтэрнатыўнай музычнай прэміі RAMP, а ў кастрычніку прадствіў яшчэ і новы дыск «Африка».

На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

 
Фота telegraf.by

Другі прэтэндэнт – гурт The Toobes — таксама з поўным правам можа лічыць 2009 год сваім. The Toobes запісалі адзін з самых моцных рок-дыскаў году – «Hello» і ўмомант набылі культавы статус як у Мінску, так і ў Маскве. Цяпер гурт плануе дасягнуць агульнаеўрапейскай вядомасці.

На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

 
Фота generation.by

Трэці прэтэндэнт на галоўную «Рок-карону» – гурт «Ляпіс Трубяцкой» можа стаць першым гуртом, што тройчы перамагаў у цырымоніі. «Ляпісы» летась ужо былі прызнаныя на тым жа RAMP найлепшым гуртом у Расіі, а сваім новым дыскам «Культпрасвет» замацавалі поспех «Капітала» і «Маніфеста».

Усе тры намінанты ўжо далі згоду на выступ на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2009», што пройдзе 3 сакавіка ў мінскім клубе «Рэактар».

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *