Новы праект Вольскага

Сам аўтар праекту называе яго псеўдадакументальным пазітыўна-музычным даследаваннем на тэму таго, як бы выглядалі і што б спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў розных краінах і частках свету – ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая.

Песні з праекта «Такога няма нідзе» ужо маглі пабачыць гледачы тэлеканала «Белсат» у гэтую навагоднюю ноч. Да сёлетніх Калядаў было вырашана прадставіць супольны праект на дысках, як у CD, так і ў DVD-варыянце.

«Гэта псеўдадакументальнае пазітыўна-музычнае даследаванне на тэму таго, як бы выглядалі і што б спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў розных краінах і частках свету – ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая. Мне здаецца, што мы зрабілі шэраг сенсацыйных і нават шакіруючых выкрыццёў», — так тлумачыць сэнс праекту Лявон Вольскі, аўтар усіх песень да дыска.

У праграме «Такога няма нідзе» шмат дуэтаў, часам вельмі нечаканых. Так, напрыклад, Алег Хаменка з «Палацу» спявае разам з тэлевядучай Кацярынай Пытлевай, Руся з Akana-NHS з чорнаскурым Андрэем Такіндангам.

Акрамя іх у праекце ўзялі ўдзел вакаліст «Ляпіса Трубяцкога» Павал Булатнікаў, лідэр J:морс Уладзімір Пугач і прафесійныя акцёры – Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, Ганна Хітрык.

Канцэртная прэм’ера праекта адбудзецца 22 снежня ў межах фэста «Сонцастаянне» ў клубе «Рэактар».

Сяргей Нятр www.udf.by

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *