Юра Дземідовіч заспявае «Волшебного кролика» па-беларуску

Словы “Etis, atis, animatis” у песні засталіся, а сам “волшебный кролик” пераўтварыўся ў “чароўнага трусіка”!
 
На пачатку чэрвеня 13-гадовы мінскі школьнік Юра Дземідовіч падраў Рунэт і Байнэтам на шматкі сваёй песняй “Волшебный кролик”. Сёння гэты хіт з беларускага адбора на дзіцячае “Еўрабачанне” можна знайсці ў самых розных варыянтах: пракручаны наадварот, быццам бы перакладзены з лаціны… Настаўнік хлопчыка Уладзімір Глушакоў паведаміў Еўрарадыё, што днямі з’явіўся афіцыйны пераклад песні на беларускую мову.
 
Ці засталіся ў песні тыя ж словы? Уладзімір Глушакоў кажа, што так: «Засталіся, толькі перакладзеныя на нашую родную мову. “Чароўны трусік малюе крэйдай плюсік!” Усё гэта застанецца, будзе цудоўна і смешна! Я ўчора пабачыў тэкст, і мне было вельмі прыемна. Назва такая — “Чароўны трусік”. Ёсць у гэтым слове такая… Тыпова беларуская любоў!”
 
Самога Юру Дземідовіча Ўладзімір Глушакоў папрасіў не турбаваць. Паводле яго слоў, хлопчыка зараз у Мінску няма: “Ён хлопчык вельмі эмацыйны. Гэта трэба берагчы. Хлопчык са стрыжнем такі. Сапраўдны беларус! Выглядае як беларус, і такія ў яго павадкі… Хітраваты такі, разумны. Чароўны!”.
 
Настаўнік Юры Дземідовіча паведаміў таксама, што ў бліжэйшых планах хлопчыка — заспяваць “Чароўнага трусіка” на ўкраінскай, англійскай і нямецкай мове.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *