Рыгор Барадулін адзначае 74-годдзе

 

Апошні беларускі літаратар, якому было прысвоена званне Народнага паэта — Рыгор Барадулін — адзначае свой 74-ы дзень нараджэння.

“Паэзія Барадуліна — чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ёю…” — прыгадвае “Радыё Свабода” словы Васіля Быкава.

Рыгор Барадулін — аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, яго творы перакладаліся на азербайджанскую, англійскую, армянскую, асецінскую, балгарскую, венгерскую, грузінскую, іспанскую, казахскую, канадa-мову, кіргізскую, латышскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую, славенскую, таджыкскую, татарскую, туркменскую, удмурцкую, узбекскую, украінскую, французскую, харвацкую, хіндзі, чувашскую і эстонскую мовы.
 
Апошняя кніга Барадуліна — яго ліставанне з Васілём Быкавым “Дажыць да зялёнай травы…” — выйшла ў 2008 годзе.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *