Анжаліка Агурбаш трапіла ў аварыю

Беларуская спявачка, якая пераехала ў Маскву, выйшаўшы замуж за расійскага бізнэсоўца, ледзь сур`ёзна не пацярпела. У яе аўто на вялікай хуткасці ўрэзаўся абсалютна п’яны кіроўца на джыпе Opel. Аварыя здарылася на Яраслаўскай шашы ў Маскве. Машыну Анжалікі Агурбаш Chevrolet Express адрамантаваць немагчыма.
 
За рулём сядзеў асабісты кіроўца спявачкі – яму ўдалося пазбегнуць лабавога сутыкнення: удар атрымаўся ў бок аўто Агурбаш, паведамляе “Рускае радыё”.
 
“Удар быў такі моцны, што я падумала, што маёй машыны болей няма. Майму адміністратару, каб выйсці, давялося прабірацца праз іншыя сядзенні”, — кажа спявачка.
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *