В Минске открывается фотовыставка к 90-летию БНР с участием группы «Крама» и Пита Павлова

Сегодня в Минске состоится открытие выставки фотографа Андрея Плесанова «10 лет из одного окна». Фотовыставка посвящена 90-летию со дня провозглашения независимости БНР.
 
Сёньня ў Менску пройдзе адкрыцьцё выставы фатографа Андрэя Плясанава “10 год з аднаго вакна”. Фотавыстава прымеркавана да 90-годзьдзя з дня абвешчаньня незалежнасьці БНР.
 
Вядомы мастак, музыка і рэжысёр Андрэй Плясанаў сёньня а 19 гадзіне на сядзібе партыі БНФ (Варвашэні, 8) прэзэнтуе сэрыю сваіх фотаздымкаў, зробленых у розныя гады з акна ўласнай кватэры, што месьціца на рагу вуліцы Янкі Купалы і праспэкту Незалежнасьці.
 
— За гады здымак з 1996 па 2006 перад маім вакном адбываліся абсалютна розныя падзеі – праходзілі масавыя маніфестацыі, вайсковыя парады, а часам, тут проста было ціха і бязлюдна, – распавядае Андрэй Плясанаў.
 
Баявая тэхніка, шматтысяныя калёны дэманстрантаў, кардоны міліцыянтаў, аўтазакі — на здымках Андрэя Плясанава барацьба дзьвюх плыняў, змаганьне дзьвюх ідэяў. Падзяліцца сваімі ўражаньнямі сёння на адкрыцьцё прыйдуць лідэр гурту “Гарадзкія” Піт Паўлаў, саліст “Крамы” Ігар Варашкевіч ды вакаліст гурту “White Night Blues” Юры Несьцярэнка.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *