РУСЛАНА АДМОВІЛАСЯ АГІТАВАЦЬ «ЗА БАЦЬКУ»


Пераможца конкурсу «Эўрабачаньне» ў 2004 годзе ўкраінская сьпявачка Руслана адмовілася выступіць на канцэрце ў Менску, каб ня мець дачыненьня да агітацыі за Аляксандру Лукашэнку.
 
Мэнэджэры Русланы заявілі, што яна ня зможа прыехаць ў Менск 6 сакавіка, як раней плянавалася.
Як заявілі прадстаўнікі Русланы, у вялікага канцэрту, дзе плянаваўся выступ сьпявачкі, можа быць палітычная афарбоўка. Мэнэджэраў Русланы занепакоіла верагоднасьць таго, што падчас канцэрту могуць гучаць лёзунгі «За Беларусь!» і » За Бацьку».
 
Тым часам Беларусь зьбіраецца наведаць кіраўніца ўкраінскага блёку «Народная апазыцыя» Натальля Вітрэнка. Яна возьме ўдзел у Трэцім усебеларускім сходзе 2-3 сакавіка, які склікаў Лукашэнка. Вітрэнка паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, што яна атрымала адпаведнае запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі праз амбасаду Беларусі ва Ўкраіне.
 
Радыё Свабода

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *