Пісьменнік наведаў малую радзіму

Напрыканцы студзеня ў сельскай бібліятэцы вёскі  Жыцькава прайшла сустрэча з беларускім пісьменнікам Васілём Гігевічам.  Для вядомага літаратара гэты было вяртанне на малую радзіму, бо ён  ураджэнец гэтай вёскі. Тут ёе нарадзіўся ў 1947 годзе, адсюль  пайшоў у вялікі свет. Спачатку атрымаў дыплом фізічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым працаваў інжынерам на Барысаўскім крыштальным заводе і адначасова займаўся літаратурнай працай.
 
У 1979 годзе Васіль Гігевіч  скончыў  Вышэйшыя літаратурныя курсы. З 1979 па 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 г. — у часопісе «Маладосць», затым на Беларускім тэлебачанні.
 
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990).
 
У 1982 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за аповесць «Жыціва»,
 
Як паведамляе сайт барысаўскай цэнтарльнай бібліятэкі імя І. Каладзеева, школьнікі і выкладчыкі падрыхтавалі цэлую праграму: вясёлай аптымістычнай песняй сустрэлі гасцей у фае, правялі экскурсію па школьным музею (дзе ёсць і экспазіцыя, прысвечаная знакамітаму земляку), падрыхтавалі літаратурны мантаж аб жыцці і творчасці беларускага празаіка, паказалі прэзентацыю, у якой распавядалася пра жыццёвы шлях Васіля Сямёнавіча.
 
У сваім выступе Васіль Сямёнавіч распавёў аб тым, як і чаму ён пачаў пісаць, як праходзіць творчы працэс нараджэння кнігі, як важна жаданне пісьменніка самому імкнуцца спазнаваць свет і выказваць гэта імкненне ў сваіх творах. І пра тое, што трэба шанаваць тое, што мы маем цяпер — родны край, бацькоў, сяброўства. Пісьменнік шмат цёплых слоў сказаў аб сваёй малой радзіме, аб школе, разумных і клапатлівых выкладчыках, аб тым часе, калі быў беззаботен і шчаслівы, але ўбіраў у сябе ўсё багацце і прыгажосць роднай зямлі.
 
З ўспамінамі аб школьных гадах будучага пісьменніка выступіў настаўнік Васіля Сямёнавіча Рыгор Іосіфавіч Каралёнак.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *