Уладзімір Некляев: «Крыж – сімвал Веры ў лепшае» (Фота)

Пад Смілавічамі каля вёскі Драчкова ўсталяваны і асвечаны крыж. На асвячэнне праслаўнай царквой сабралося каля 50 вернікаў, прыехалі актывісты і лідэр кампаніі «Гавары праўду!», з дапамогай якой гэты дубовы крыж быў выраблены і ўслаляваны.
 
Месца ўсталявання Крыжа выбрана невыпадкова, паведамляе сайт http://zapraudu.info. Непадалёк – месца паломніцтва вернікаў, тут знаходзіцца камень у форме крыжа; і выглядае, нібыта ён расце з зямлі.
 
У часе асвячэння айцец Дзмітры падзякаваў за дапамогу кампаніі «Гавары праўду!» і пажадаў поспеху ва ўсіх яе пачынаннях.
 
На думку Уладзіміра Някляева, гэткія ініцыятывы варта падтрымліваць:
«Крыж –той сімвал, што скрозь стагоддзі дапамагаў выстаяць людзям. Дапамагаў трываць, ісці наперад, перамагаць. Маральныя каштоўнасці, кажуць, цяпер у заняпадзе. Што, як не Крыж як сімвал веры дапаможа згадваць на лепшае ў чалавеку? Што, як не Крыж, дапаможа ў момант маральнага выбару пайсці правільнай дарогай, прыняць правільнае рашэнне? Што як не Крыж дапаможа трымацца Праўды? Калісці я напісаў такія радкі: «Дзе набрацца Боскай  сілы,  каб казаць людскую праўду»?
Вось тут, пад крыжом, тую Боскую сілу знойдзем»…
 

 

 

 

 

 
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *