«Гоман Барысаўшчыны» запрашае пазнаёміцца з электроннай версіяй чарговага нумару

У чарговы раз абноўлены сайт культурна-асветніцкай газеты «Гоман Барысаўшчыны». Наведвальнікам стала даступная электронная версія першага ў гэтым годзе – лютаўскага — нумару газеты. Як заўсёды ў ім шмат цікавых матэрыялаў, прысвечаных гісторыі. У прыватнасці, распавядаецца пра прыходскую царкву ў Забашавічах, якая была пабудавана ў 1867 годзе, а таксама  пра назву, гісторыю, сучасны стан вёскі Зарэмбы і традыцыі яе жыхароў.
 
Артыкул Алеся Барэвича прысвечаны гісторыі і ролі ў развіцці рэгіёна адной з чатырох на Барысаўшчыне пераправаў праз раку Гайна, пераправы ля вёскі Любча. Цікавая версія паходжання назвы адной лужыны (!) ў вёсцы  Вяляцічы выкладзена ў нататцы «Ліндарава лужына».
 
Рэдактар выдання Міхась Мательски праінфармаваў аб здымках у Барысаве дакументальна-пастановачнага фільма. Стужка прысвечана менскім губернатарам пачатку ХІХ стагоддзя. У 1812 годзе іх змянілася чатыры. Двое з іх маюць прамое дачыненне да тагачасных ваенных падзеяў у Барысаве.
 
Адрас сайта газеты «Гоман Барысаўшчыны»: http://goman.borisov-e.info. Зайсці на яго можна таксама, клікнуўшы на банэр сайта, размешчаны ўверсе справа на галоўнай старонцы «Барысава Электроннага»
 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *