Дзе ўсё ж шукаць скарбы Напалеона?

Карыстальнікі интэрнэта маюць магчымасць азнаёміцца з электроннымі версіямі чарговых нумараў (№№125-126) культурна-асветніцкай, краязнаўчай газеты «Гоман Барысаўшчыны». 
 
Зразумела, што ў апошнім у гэтым годзе нумары шмат увагі даецца падзеям восені 1812 года, якія адбываліся ў нашым крае. Безумоўна, зацікавіць чытачоў матэрыял Дзмітрыя Касценіча, у якім ён знаёміць з яшчэ адным паданнем аб месцы знаходжання скарбаў французскага імператара.
 
Змешчаны таксама рэпартаж аб ушанаванні памяці воінаў, што загінулі падчас знакамітай пераправы праз Бярэзіну. Цырымонія з удзелам замежных гасцей, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса адбылася 29 лістапада ў Студзёнцы і на Брылёўскім полі.
 
Іван Белы распавёў аб Каладзееўскіх чытаннях, якія ўпершыню былі праведзены в Цэнтральнай бібліятэцы Барысава і былі прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння барысаўскага калекцыянера.  У газеце дарэчы надрукаваны змястоўны выступ рэдактора  «Гомана» Міхася Мацельскага на Каладзееўскіх чытаннях –  «Фальваркі і палаца-паркавыя комплексы Барысаўшчыны на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў». 
 
Яшчэ адзін вельмі займальны артыкул краязнаўцы Мацельскага раскрывае сэнс прымаўкі, якую добра ведаюць барысаўцы сталага веку –  «Хто ў Клюндзеўцы не бываў, той не чалавек», а ўвогуле распавядае аб гісторыі гэтай вёскі з каларытнай назвай.
 
Адзначыўся рэдактар і ў папярэднім 125-м нумары, дзе змешчаны аповяд аб гісторы самай вялікай вёсцы раёна —  «Барысаўшчына, якую мы страцілі: Лошніца».  Як заўсёды вельмі цікавым атрымаўся надрукаваны ў гэтым жа нумары артыкул слыннага краязнаўцы Аляксандра Розэнблюма, у якім ідзе гаворка аб складаным лёсе трох братоў Махровых, што паходзілі з Барысава, афіцэраў царскага войска — «Браты, раздзеленыя барыкадай». 
 
Зразумела, гэта далёка не поўны пералік таго, што аматары гісторыі і культуры роднага края знойдуць у апошніх нумарах газеты газеты «Гоман Барысаўшчыны».
 
Служба інфармацыі
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *