Смяротнае пакаранне: скажам «Не!»

Адна з абавязковых умоў еўрапейскай супольносці ёсць адмова ад смяротнага пакарання. У беларускім грамадзтве існуюць два супрацьлеглых пункта гледжання на гэтае пытанне. Іх можно пазначыць проста як “за” і “супраць”. Негледзячы на тоё, што у беларуской судовай практыцы былі выпадкі пакарання смерццю невінаватых, дастаткова ўспомніць “віцебскую справу”, калі за злачынствы серыйнага забойцы-гвалтаўніка Міхасевіча быў пазабаўлены жыцця чалавек, які не меў да гэтага аніякага дачынення, значная частка жыхароў нашай краіны лічыць смяротнае пакаранне неабходным.
 
Але, калі Белаурсь імкнецца да еўрапейскіх каштоўнасцяў, рана ці позна, нам прыдзецца адмаўляцца ад смяротнага пакарання. Гэтай думке прысвечаны артыкул, падрыхтаваны барасаўскімі праваабаранцамі Алегам Мацкевічам і Марынай Статкевіч да Сусветнага дня барацьбы супраць пакарання смерцю у рамках рамках кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Артыкул быў змешчаны на рэгіянальным партале http://barysau.belarda.org. Па просьбе аутараў публікуе яго і наш сайт.
 
СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ: СКАЖАМ «НЕ!»
 
Калі б трэба было выдумаць гісторыю, якая б упэўніла чалавецтва ў ганебнасці смяротнага пакарання, трэба было б выдумаць гісторыю аб Дэляры Дарабі. Але яна не выдумана. Гісторыя Дэляры Дарабі – жахлівая праўда, якая сціскае сэрца болем і адчаем. Гісторыя Дэляры, простай іранскай дзяўчыны, якая была пакарана смерцю, — гэта выклік усім нам, абыякавым да існавання  гэтай дзікунскай меры крымінальнага пакарання, якая дасюль яшчэ захоўваецца ў нашай краіне.
 
Для даведкі. Смяротнае пакаранне, як від крымінальнай адказнасці, на сёння на тэрыторыі СНД і Еўропы існуе толькі ў Беларусі. А астатніх краінах былога СССР і Еўрасаюзу яна або адменена, або на яе аб`яўлены мараторый. На сення ў Беларусі выкарыстанне смяротнага пакарання заснавана на арт. 24 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім «смяротнае пакаранне да яго адмены можа выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з законам як выключная мера пакарання за асабліва цяжкія злачынствы і толькі па прыгаворы суда».
 
Гісторыя Дэляры пачалася ў верасні 2003 г. Невядомыя злачынцы забілі стрыечную сястру яе бацькі. Падазрэнні палі на каханага Дэляры. Ён угаварыў закаханую ў яго дзяўчыну ўзяць віну на сябе, запэўніўшы, што яна, як непаўналетняя, пазбегне смяротнага пакарання. У выніку іранскі суд прыгаварыў Дэляру да смерці.
 
Для даведкі. Паводле Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, у 2008 годзе да пажыццёвага зняволення ў Беларусі было прыгаворана сем чалавек, а да смяротнага пакаранне — два. Па дадзенным міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» у Беларусі ў 2008 г. былі прыгавораны да смерці 4 чалавекі. Усяго ў свеце ў 2008 годзе да смяротнай кары былі прыгавораны 1 тыс. 300 чалавек.
 
На судзе дзяўчына распавяла праўду пра тое, як яна агаварыла сябе. Але суд застаўся няўмольным. Асудзіўшы сапраўднага забойцу да дзесяці гадоў зняволення, суд, тым не менш, пакінуў прыгавор у дачыненні да Дэляры ў сіле, прызнаўшы яе саўдзельніцай забойства. Так, пэўна, было лягчэй. Лягчэй эскулапам Феміды выкруціцца з абсурднай сітуацыі, калі несправядлівы прысуд можна было адмяніць толькі «згубіўшы свой твар». Твар яны не згубілі. Згубілі штосьці іншае. Згубілі чалавечнасць.
 
Для даведкі. Падчас усебеларускага рэферэндуму ў лістападзе 1996 года, згодна з афіцыйнымі дадзеннымі, большасць грамадзян Беларусі (каля 80 %) выказаліся супраць адмены смяротнага пакарання. З моманту набыцця незалежнасці Беларусью у 1991 годзе, па ацэнцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International», у краіне маглі казніць не менш 400 чалавек.
 
Барацьба за выратаванне Дэляры расцягнулась на доўгія пяць год. Увесь гэты час яна знаходзілась у адзіночнай камеры для смяротнікаў. Бацькі, знаёмыя, адвакаты перадавалі Дэляры паперу, алоўкі, фарбы, каб ёй было чым займацца. Так у юнай дзяўчыне ажыў талент мастака.
 
Для даведкі. 23 чэрвеня 2009 году Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рашэнне, у адпаведнасці з якім статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ будзе вернуты беларускаму парламенту толькі пасля ўвядзення ў Беларусі мараторыя на смяротную кару.
 
Карціны Дэляры адлюстроўвалі жыццё ў камеры асуджаных да пакарання смерцю. Гэтыя карціны выкананы ў адпаведных танах: чорны, шэры, чырвоны колер у іх пераважаюць. Змучаныя і скажоныя  твары прыгавораных да смерці, нечаканыя лініі й штрыхі, цёмныя таны, устрывожаныя ўсполахі… Пекла пазбаўлення волі і пах смерці. Выстава твораў Дэляры прайшла ўпершыню ў 2007 годзе ў Стакгольме. У 2008 годзе выстава прайшла ў самім Тэгеране.
 
Для даведкі. 24 красавіка 2003 года Камісія ААН па правам чалавека прыняла рэзалюцыю, якая заклікала ўсе краіны, у якіх захоўваецца смяротнае пакаранне, аб`явіць мараторый на выкананне смяротных прысудаў. Рэзалюцыя заяўляла аб тым, што адмена смяротнага пакарання «будзе садзейнічаць зацвярджэнню чалавечай годнасці і прагрэсу ў галіне праў чалавека». Рэзалюцыю падтрымалі 75 краін.
 
Справа Дэляры атрымала шырокі міжнародны розгалас. Але ні гэта, ні талент мастака не здолелі выратаваць жыццё маладой прыгожай дзяўчыны. 19 красавіка 2009 году адвакатам Дэляры ўдалось дамагчысь ад іранскага суда двухмесячнай адтэрміноўкі выканання прысуду. Нягледзючы на гэта, 1 траўня Дэляру забілі.
 
Для даведкі. На думку праваабаронцаў, якія выступаюць за адмену смяротнага пакарання, смяротнае пакаранне з`яўляецца скрайнім адмаўленнем праў чалавека. Вышэйшая мера пакарання з`яўляецца парушэннем права на жыццё, агучаннага ва Ўсеагульнай дэкларацыі праў чалавека, і ўяўляе сабой гранічна жорсткае, бесчалавечнае і зневажаючае годнасць чалавека пакаранне. На іх погляд, смяротнае пакаранне – грубая і прымітыўная форма «выхавання» членаў грамадства, якая адлюстроўвае зняважлівыя адносіны да чалавека і яго жыцця.
 
У сем раніцы 1 мая 2009 года ў доме бацькоў Дэляры зазвінеў тэлефон. Да яго падышла маці. «Ой, мама, я бачу пятлю перад сабой. Яны збіраюцца павесіць мяне. Калі ласка, выратуй мяне!» – голасам, які зрываўся, паспела пракрычаць Дэляра. Праз некалькі секунд у слухаўцы пачуўся голас турэмшчыка: «Мы зараз возьмем і проста казнім вашу дачку, і вы нічым не зможаце ёй дапамагчы!» – гыркнуў ён шакаванай маці.
 
Для даведкі. Праваабаронцы з міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» заяўляюць, што значэнне інстытута смяротнага пакарання далёка выходзіць за рамкі права і заканадаўства. Выкарыстанне смяротнага пакарання – гэта спрошчаны падыход да складаных, па сутнасці, чалавечых праблем. Смяротнае пакаранне – гэта праяўленне традыцыі гвалту, а не барацьба з ім, што мае важнае выхаваўчае значэнне ў грамадстве. Забівая чалавека такім чынам, дзяржава здзяйсняе наўмыснае забойства, дэманструя гатоўнасць выкарыстоўваць гвалт нароўні са злачынцамі.
 
У дзвярэй турмы ў пылу, на зямлі стаялі на каленях бацькі Дэляры. Яны ўмалялі турэмных надзіральнікаў дазволіць ім прайсці ў камеру да дачкі. Але дарэмна. З брамы турмы выехала хуткая дапамога. У ёй ляжала Дэляра. Юная, прыгожая, таленавітая дзяўчына, якая магла б яшчэ кахаць, тварыць, дыхаць, дараваць, цалаваць… Але злачынныя суддзі прыгаварылі яе да смерці. Без віны. «Яны прывелі Дэляру да шыбеніцы ў поўнай адзіноце» – піша Махамад Мастафай, адзін з яе адвакатаў. «Яны надзелі пятлю на яе тонкую шыю. Я не ўяўляю, насколькі бездушным павінен быць чалавек, які выдзер крэсла з-пад яе ног».
 
Для даведкі. 26 верасня 2007 г. Камітэт міністраў Савета Еўропы вырашыў заснаваць «Еўрапейскі дзень барацьбы супраць пакарання смерцю», які праводзіцца штогод 10 кастрычніка. Cавет Еўропы быў першапраходцам у справе адмены смяротнага пакарання, у выніку чаго Еўропа з 1997 гады дэ-факта з`яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнага пакарання.Правядзенне гэтага дня з`яўляецца еўрапейскім укладам у адзначаемы ў той жа дзень штогадовы Сусветны дзень барацьбы  супраць пакарання смерцю, які адзначаецца кожны год 10 кастрычніка, пачынаючы з 2003 г.
 
Далучым Беларусь да свету, вольнага ад пакарання смерцю!

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *