Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Барысаў і Крупкі (ФОТА)

На гэтым тыдні, у аўторак 21 ліпеня, ў Барысаве знаходзіўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ягоны візіт у наш горада быў звязаны з перэгрынацыяй абраза Езуса Міласэрнага ў Барысаўскім дэканаце – сваеасаблівай вандроўкай па парафіях абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі.
 
Дбаньнем а. Міхала Сапоцькі быў напісаны ў Вільні ў 1934 годзе першы абраз Ісуса Міласэрнага з подпісам Jezu, ufam Tobie — Ісусе, давяраюся Табе! 4 красавіка 1937 году а. Міхал Сапоцька зьмясьціў гэты Абраз у касьцёле сьв. Міхала ў Вільні. А калі ў 1948 годзе камуністычныя ўлады зачынілі той касьцёл, Абраз перахоўваўся шмат гадоў на Беларусі, у парафіяльным храме ў Новай Рудзе каля Горадні.
 
Пазьней сьвяты Абраз перавезьлі ў Вільню і зьмясьцілі ў касьцёле Сьвятога Духа. Сёньня гэты Абраз ушаноўваецца ў Вільні ў адмысловым міжнародным Санктуарыі, на сьценах якога зьмешчаны надпіс і па-беларуску.
 
У парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу. Падчас прывітання арцыбіскупа пробашч і вернікі нагадалі, што 19 гадоў таму, 14 ліпеня, менавіта ён асвяціў гэты касцёл, які быў перададзены вернікам.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў пра яўныя знакі Божай міласэрнасці, сведкамі якіх мы з’яўляемся. «Гэта, найперш, свабода веравызнання, якую мы атрымалі пасля доўгага перыяду ганенняў. Гэта таксама і гісторыя касцёла ў Барысаве. Ён зноў з’яўляецца месцам сустрэчы чалавека з Богам, які прыходзіць да нас праз Святое Пісанне, сакрамэнты і паслугу Касцёла», — адзначыў арцыпастыр.
 
Мітрапаліт падкрэсліў таксама, што самым вялікім цудам для чалавека з’яўляецца аздараўленне яго душы: «Гэты цуд адбываецца ў сакрамэнце пакаяння. Каб напіцца вады з крыніцы, трэба стаць на калені і далонню зачэрпнуць яе. Каб напіцца жыватворчай вады, трэба стаць на калені перад канфесіяналам».
 
Мітрапаліт расказаў таксама пра сімволіку абраза Езуса Міласэрнага і падкрэсліў значную ролю благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі ў распаўсюджванні культу Божай міласэрнасці. Напрыканцы гаміліі Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў «з даверам ісці да нашага Збаўцы, які шукае і чакае нас, каб духоўна аздаравіць».
 
Перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі працягнулася ў Крупках (Барысаўскі дэканат).
 
Фота А.Зянкова
 
 

 

 

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *