«Нестандартны варыянт» пераспявае «У небе» па-беларуску

Беларускi  варыянт песнi «У небе»  у вакананнi  рэп-гурта «Нестандартны варыянт» хутка мае з’явiцца на суд прыхiльнiкаў. Песню з альбома «Ледзьве чутна» («Еле слышно») Міх і Базыль пераспяваюць  паводле паведамленняў iнiцыятывы «Будзьма беларусамi».
 
«Нестандартны варыянт» пагадзiўся узяць уздел  у праекце «Перазагрузка», якi ажыццяўля юць партал “Тузін Гітоў” і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!
 .
Перакладае песью «У небе» літаратар Сяргей Балахонаў, вядомы, у прыватнасці, тым, што пераклаў на беларускую шматлікія хіты — ад песень Tokio Hotel і Linkin Park да “Мгновенiй” Раждзественскага і саунд-трэку  з фільму “Emmanuelle”.
 
Рэперы   запiсалi  па-беларуску толькі адну песню —  “Паветраны шар” разам з  N.R.M. Яе можна паслухаць тут.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *