Чарговы нумар газеты «Гоман Барысаўшчыны»

У сусветным сеціве з`явілася інтэрнет-версія чарговага, другога у гэтым годзе нумара культурна-асветніцкай, краязнаўчай газеты «Гоман Барысаўшчыны».  Як звычайна, у газеце шмат цікавых матэрыялаў, якія тычацца гісторыі нашага краю.

У прывытнасці, скончана публікацыя ўспамінаў (пачата у намары 9 за 2008 год) вядомага у свой час навукоўца, доктара медыцынскіх навук Барыса Шкляра, у якіх ён распавядае пра Барысаў і яго насельнікаў на пачатку ХХ стагоддзя. Несумненна, прыцягне ўвагу аматараў гісторыі Барысаўшчыны артыкул рэдактара выдання Міхася Мацельскага, які ён падрыхтаваў з дапамогай Анатоля Хаеўскага «Мужанка: вёска, у якой «замянілі» наваколлі».

Грунтоўнае даследванне «Дзіця ў традыцыйнай культурнай прасторы Мядоцкага краю» прапануе чытачам «Гомана» педагог, пісьменнік і краязнаўца Антаніна Абрамовіч. Вінцэсь Стэфановіч нагадвае пра помнікі, якія некалі былі ў нашым горадзе, а потым зніклі, дзякуючы сацыяльна-палітычным зменам, што адбываліся на працягу мінулага стагоддзя.

Адным з прадуктаў, які здаўна здабываўся ў лясах наваколля Барысаўшчыны, была смала. У публікацыі  Міхася Мацельскага «Смаляны» след на Барысаўшчыне» распавядаецца пра смаляны промысел ў былыя стагоддзі, пра тое, які след ён пакінуў у тапаніміцы і ў археалагічных помніках нашага краю.

Гэта, зразумела, толькі невелякія частка таго, што надрукавана у папяровай версіі  «Гомана». Нагадваем, што гэта выданне распаўсюджваецца па падпісцы, якую можна аформіць у паштовых аддзяленнях Барысава і Барысаўскага раёна. Газета таксама прадаецца ў шапіках «Мінаблсаюздрук».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *