Які заробак у барысаўскіх настаўнікаў быў сто год назад?

Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў чарговым нумары культурна-асветніцкай, краязнаўчай газеты «Гоман Барысаўшчыны». Інтернет-версія гэтага нумара з’явілася ў сусветным сеціве. Яна знаходзіцца па адрасе: www.goman.borisov-e.info. Адкрыць інтернет-версію газеты можна таксама, націснуўшы на адпаведны банэр на гэтай старонцы «Барысава Электроннага». 
 
У першым нумары 2009 года, як звычайна, шмат  цікавых артыкулаў, якія распавядаюць аб гісторыі, культуры і адметных асобах нашага краю. У тым ліку і публікацыя гісторыка Тамары Кандзідавай аб мужчынскай гімназіі, якая была заснавана ў нашым горадзе на пачатку двадцатага стагоддзя.
 
Рэдактар выдання Міхась Мацельскі працягвае аповяд пра бажніцы, якія некалі існавалі і існуюць зараз на Барысаўшчыне. На гэты раз гаворка ідзе пра ўніяцкія храмы, а таксама малітоўныя дамы старавераў.
 
Спорт і фізічная культура заўсёды былі неад’емнай часткай жыцця нашых землякоў. У артыкуле «Спартыўная Барысаўшчына» даюцца кароткія біяграфічныя даведкі аб 103 славутых спартсменах, лёс якіх звязаны з нашым краем.
 
У мінулым годзе, наперададні святкавання Дня беларускага пісьменства, у розных выдвецтвах выйшаў шэраг кніг, альбомаў і буклетаў, прысвечаных Барысаўшчыне. Агляд гэтых выданняў «Тутэйшы кнігазбор» змешчаны ў студзеньскім нумары «Гомана».
 
Безумоўна, зацікавяць чытачоў газеты і наведнікаў сайта такія матэрыялы, як
«Крыніца, якую праклялі», «Яшчэ адзін стары шлях», «Па старонках забытых выданняў: 1850 год», «Танцавальная вечарына: Традыцыі і сучаснае выяўленне» і іншыя публікацыі.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *