Чарговы нумар «Гомана» у інтэрнэце

У сусветным сеціве з`явілася інтэрнет-версія чарговага, лістападаўскага нумара культурна-асветніцкай, краязнаўчай газеты “Гоман Барысаўшчыны”. Знайсці яе можна па адрасе http://goman.borisov-e.info/ альбо націснуўшы на адпаведны банэр на гэтай старонцы “Барысава Электроннага”.  Як звычайна аўтары выдання пасля летняга адпачынку падрыхтавалі для чытачоў багата  цікавых артыкулаў і замалёвак, якія датычацца гісторыі і геаграфіі роднага краю.
 
У прыватнасці, рэдактар “Гомана” Міхась Мацельскі пачынае  цыкл публікацый, якія прысвечаны храмам Барысаўшчыны. У першым матэрыяле прыводзяцца звесткі пра 141 праваслаўны храм (сабор, цэрквы, капліцы), якія існавалі ў ранейшыя часы або існуюць зараз. Па магчымасці прыводзіцца час іх заснавання, знішчэння або зліквідавання (калі яны зараз не існуюць). Цікава, што 34 з іх у газэце праілюстраваны фотакарткамі бажніц. Частка са старых фотаздымкаў друкуецца ўпершыню.
 
Зверне ўвагу аматараў мінуўшчыны і артыкул, які распавядае аб праблеме закінутых будынкаў у Барысаве. Нагодай стаў лёс будынка былой школы №4. Таксама прыводзяцца звесткі пра некалькі іншых са шматлікіх закінутых і разрабаваных дамоў горада, частка з якіх мае важнае гістарычнае значэнне. 
 
Алесь Шустоўскі у сваім матэрыяле “Пакаралі шчупака – выпусцілі ў рэчку” звяртаецца да адносна нядаўняй гісторыі, якая адбылася на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя і яскрава адлюстравала норавы, якія былі звычайнымі ў барысаўскай міліцыі ў тыя часы.
 
Яшчэ адзін аўтар выдання, Антось Гурскі, выстаўляе на суд чытачоў “Гомана Барысаўшчыны” сваю гіпотэзу  паходжання назвы возера Лошна, што знаходзіцца ля возера Пялік.
 
Ёсць і лістападаўскім нумары краязнаўчай газеты і шмат іншых тэкстаў, якія зацікавяць усіх, хто з павагай ставіцца да мінулага Барысаўшчыны.

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *