Алесь Камоцкi пераспяваў расейскiя шлягеры па-беларуску


Наш зямляк, паэт i выканаўцы аўтарскiх песень, Алесь Камоцкi запрашае на прэзентацыю свайго новага альбома «З бацькоўскай кружэлкi», якi састаўлены з песень, добра вядомых «савецкаму грамядзянiну». Песьнi, якiя мы ведалi i спявалi ў коле сяброў, савецкiя i рускiя шлягеры  «Черный ворон», «Старый клён», «Утомлённое солнце», «Одинокая гармонь», «Летят перелетные птицы», перакладзены Камоцкiм на беларускую мову.
 
Па словах аматараў, якiя ўжо чулi песьнi з альбома i выказалiся на блогах, беларускі бард ня толькі прапануе свой спіс лепшых савецкіх шлягераў.  Песьнi гучаць па-беларуску, аднак не парушаюць настрою, душы песень, гармонii гуку i словаў.
 
Слухачы адзначаюць i аранжыроўку, ансамбаль музыкаў, што надаў беларускім версіям савецкіх гітоў надзвычайную сакавітасьць – баян Шувалава, скрыпку Карапецяна, гітару Змушкі, Івановіча, Шырына, а яшчэ гучаць клавішы, мандаліна, домра, клярнэт, саксафон…
 
Акрамя песень «з бацькоўскай кружэлкi», на канцэрце можна будзе пачуць 2-3 кампазіцыі на замову шаноўнай публікі. У другiм аддзяленнi прагучаць кампазіцыі з новага альбому, які толькі пачынае запісвацца і нават яшчэ ня мае назвы.
 
Канцэрт мае адбыцца  8 кастрычніка а 19-й гадзiне ў малой зале кз МІНСК.
 
Служба iнфармацыi
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *