Кандидат от Объединенных демократических сил по Борисовскому сельскому избирательному округу №63 Сергей Салаш передал в избирком заявление, текст которого «БЭ» размещает без каких-либо изменений.
У акруговую выбарчую камісію Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63
Салаша Сяргея Аляксандравіча,
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты
ЗАЯВА
У сувязі з тым, што мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты на Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, быццам бы, па прычыне наяўнасці несапраўдных подпісаў, якія грамадзяне паставілі ў маю падтрымку, а таксама, быццам бы, па прычыне наяўнасці заяваў грамадзянаў, якія адмовіліся ад сваіх подпісаў, пастаўленых у маю падтрымку, настойліва патрабую:
1. азнаёміць мяне з усімі без выключэння матэрыяламі праверкі;
2. прадаставіць мне поўны спіс прозвішчаў і імёнаў тых грамадзянаў, подпісы якіх прызнаныя несапраўднымі;
3. прадаставіць мне поўны спіс тых грамадзянаў, якія, быццам бы, напісалі заявы аб адмаўленні ад сваіх подпісаў, а таксама пісьмова пазначыць прозвішча і імёны тых членаў акруговай камісіі, якія займаліся зборам гэтых заяваў.
Падобная сітуацыя для мяне не новая. У 2003 годзе, калі я балатаваўся ў Барысаўскі гарадскі савет дэпутатаў, выбарчая камісія, сфармаваная таксама, як і ваша, без уліку пажаданняў грамадзянаў (у склад Барысаўскай сельскай акруговай выбарчай камісіі №63 не быў уключаны незалежны прадстаўнік ад грамадскасці Алег Мацкевіч, які вылучаўся праз збор подпісаў, без тлумачэнняў прычынаў) таксама абвінаваціла мяне ў тым, што сярод подпісаў, сабраных у маю падтрымку, былі несапраўдныя. Аднак, як высветлілася, літаральна на наступны дзень абсалютна ўсе грамадзяне, якія падпісаліся за маё вылучэнне, уласнаручна напісалі распіскі-пацверджанні аб тым, што яны ставілі за мяне свае подпісы і ад сваіх подпісаў не адмаўляліся.
У мяне ёсць важкія падставы сумнявацца ў сумленнасці членаў вашай акруговай камісіі, таму і высоўваю вышэйпералічаныя патрабаванні.
Служба информации
“Борисов Электронный”.