Чарговы нумар газеты «Гоман Барысаўшчыны»


У сусветным сеціве з’явілася электронная версія чарговага нумара грамадска-палітычнай і культурна-асветніцкай газеты «Гоман Барысаўшчыны». У красавіцкім, чацвёртым у гэтым годзе і 109-м увогуле, нумары выдання як звычйна чытачы знойдуць шмат цікавага пра гісторыю, культуру, выбітных людзей роднага краю.
 
Змешчаны, у прыватнасці, два артыкула, якія тычацца гісторыі вёсак раёна – Сялец і Ратуцічы. Падрабязны аповяд пра галоўную водную артэрыю Барысаўшчыны, ролю, якую адыгрывала рака Бярэзіна ў транспартных зносінах і развіцці прамысловасці ў мінулым, напісаў вядомы краязнаўца і рэдактар «Гомана» Міхась Мацельскі.
 
Грунтоўны артыкул, прысвечаны 105-годдзю нашага земляка, крытыка Міколы Аляхновіча, які быў сябрам літаратурна-мастацкага аб’яднання «Маладняк» і кіраўніком ягонай філіі ў нашым горадзе, падрыхтаваў філолаг Іван Белы. Аб напаўзабытых курганах паміж Вялікай Ухалодай і Барысавам узгадаў Алесь Барэвіч.
 
Ёсць у красавіцкім нумары і трацыйная рубрыка «Мартыралог». На гэты раз тут змешчаны звесткі пра нашых землякоў, што патрапілі ў жорны палітычных рэпрэсій савецкага часу ва Усходняй Сібіры, на тэрыторыі Іркуцкай вобласці. Інфармацыя ўзятая з іркуцкай кнігі Памяці «Ахвяры палітычных рэпрэсій Іркуцкай вобласці: памяць і папярэджанне будучаму», тамы якой былі выданы ў 1999-2001 г.г. у Іркуцку.
 
Служба інфармацыі
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *