Новы набор у завочную Школу маладога журналіста

Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучаньне ў Школе маладога журналіста.
— Калі ТАБЕ ад 16 год
 
— ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрвію, рыхтаваць рэпартажы, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!
 
У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі беларускiх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.
 
Тэрмін навучаньня: красавік-ліпень 2008 года.
 
Дыстанцыйнае навучаньне прадугледжвае штомесячныя кансультацыі ў Гародні і выкананьне індывідуальных заданьняў.
 
Навучаньне бясплатнае.
 
Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць альбо атрымаць праз інтернэт.
 
Больш падрабязную інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, зьвярнуўшыся па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а-11, на электронную пошту trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі – па тэлефонах (0152) 75-71-72, (+375 29) 7843221, 1068594.        

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *