Артысты з Касцюкоў святкуюць пяцiгоддзе


Першы маленькi юбiлей адсвяткавала нядаўна народнае аматарскае аб`яднанне “Шматгалоссе” Касцюкоўскага сельскага дома культуры. Сваё пяцiгоддзе яны адзначылi творчай вечарынай у актавай залi Касцюкоўскай базавай школы. Аб гэтым паведамiла газета «Беларуская  нiва».
 
Аматарскае аб`яднанне “Шматгалоссе” ўключае секцыі сольных выканаўцаў, паэтаў-песеннікаў, майстроў народнай творчасці і нават… клуб аматараў нацыянальных кухняў.
 
У працы аб’яднання ўдзельнiчаюць 45 энтузіястаў, якiя належаць да 14 нацыянальнасцей. Сярод iх – габрэi, рускiя, украiнцы, татары, цыгане, палякi, армяне ды iншыя. Старэйшай удзельніцы — 75 гадоў,  малодшай — 14. Абъяднанне мае свае эмблему i гiмн. Яго напiсалi, дарэчы, казах Вiталь Абдулаў i ўкраiнка Ала Лапошыч.
 
Аб’яднанене  «Шматгалоссе» — дыпламант I абласнога  фестываля аматарскiх абъяднанняў i клубаў «Свет творчасцi, свет захапленняў» ,  II Усебеларускага фэстываля народная творчасцi  «Беларусь — мая песня». У чэрвені 25 удзельнікаў аб`яднання возьмуць удзел у  традыцыйным VII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гароднi.
 
Служба iнфармацыi
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *