Рэверанс дзяржаўнай мове

Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці, які будзе святкавацца ў нашым горадзе ў верасне, барысаўскі пасажырскі аўтапарк №3 зрабіў рэверанс дзяржаўнай мове. На асобных маршрутах можна пачуць голас, які аб’яўляе прыпынкі па-беларуску. Гэта голас Эдуарда Данчэнкі, які адпрацаваў дыктарам на Першай праграме беларускага радыё больш за сорак гадоў. Менавіта ён запісаў на магнітафонную стужку аўтаінфарматара назвы барысаўскіх прыпынкаў.
 
Аўтаінфарматары ў нашым горадзе ёсць толькі на апошніх аўтобусах Мінскага аўтазавода. З пачатку бягучага года барысаўцы атрымалі ўжо адзінаццаць такіх машын. Па словах кіраўніка аўтапарку Аляксандра Шкрэдава, гэта дазволіла поўнасцю адмовіцца ад старых аўтобусаў Львоўскага завода. Да канца года, як мяркуе Шкрэдаў, з гарадскіх маршрутаў знікнуць і «Ікарусы».
 
Агульная колькасць машын у аўтапарку №3 не павялічыцца, але адбудзецца змена пакаленняў. Аўтобусы, якія пастаўляе ў Барысаў Мінскі аўтазавод, даволі ўтульныя (не ў гадзіну пік, зразумела), яны радыёфіцыраваны, маюць электроннае табло і прыстойны вонкавы выгляд.
 
Служба інфармацыі
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *