На сайце «Гомана» выкладзены трэцці нумар за 2008 год


На сайце газеты «Гоман барысаўшчыны» (www.goman.borisov-e.info) выкладзены чарговы, по ліку трэцці ў гэтым годзе, нумар. Наведвальнікі сайта, якія неабыякава ставяцца да гісторыі і культуры роднага краю, знойдуць для сябе шмат цікавага у гэтым нумары. У прыватнасці, распавядаецца пра перадгісторыю ўзнікнення і далейшае паступовае знішчэнне дамбы ў пойме Бярэзіны ў Барысаве (яна з цягам часу павінна была перарасці ў адну з галоўных вуліц горада, але гэтага не адбылося) на працягу мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў – пачатку ХХІ стагоддзя.
 
Чытачы даведаюцца таксама пра тое, адкуль пайшла назва вёскі Рудня Будзеніцкая і пра яе гісторыю. Ёсць у трэццім нумары і біяграфія маганта Януша Радзівіла, які некалькі год у сярэдзіне ХVІІ стагоддзя з’яўляўся старостам барысаўскім, у матэрыяле прыводзяцца тыя гістарычныя факты, якія захаваліся да нашага часу і звязваюць гэту асобу з Барысаўшчынай.
 
У трэццім нумары «Гомана» распавядаецца і пра гісторыю замкавай турмы ў Барысаве, яе асобных вязняў. Увагу наведвальнікаў сайта, безумоўна, прыцягне і матэрыял пра асобныя ўнікальныя знаходкі так званых чорных археолагаў на Барысаўшчыне.
 
Газета анансуе кнігу вядомага тутэйшага краязнаўцы Аляксандра Розэнблюма «Дорогие мои земляки». Яна прысвечана тым, хто нарадзіўся на Барысаўшчыне або вучыўся тут і адсюль распачаў свой жыццёвы шлях.
 
Нагадваем, што наведвальнікам сайта «Барысаў Электронны» каб патрапіць на сайт www.goman.borisov-e.info дастаткова змясціць курсор на банер «Гомана», які  можна адшукаць на гэтай старонцы зправа пад рубрыкай «Рэклама», і двойчы націснуць на левую клавішу «мышы». (Праўда, гэты варыяант не падыходзіць для тых карыстальнікаў, якія ўключылі опцыю «Забараніць вокны, якія ўсплываюць»).
 
Служба інфармацыі
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *