З уваходзінамі, «Гоман»!


У сусветным Сеціве з`явіўся новы сайт. Кожны, хто цікавіцца гісторыей, падзеямі культурнага жыцця горада Барысава і яго наваколля, мае магчымасць пазнаёміцца з электроннай версіяй культурна-асветніцкай, краязнаўчай газеты «Гоман Барысаўшчыны». Адрас сайта:  http://goman.borisov-e.info/
.
 
Патрапіць на гэты сайт можна і прасцей. Дзеля гэтага трэба змясціць курсор на банер «Гомана», які можна адшукаць на гэтай старонцы з правага боку пад рубрыкай «Рэклама», і націснуць на левую клавішу «мышы». (Праўда, гэты варыяант не падыходзіць для тых карыстальнікаў, якія ўключылі опцыю «Забараніць вокны, якія ўсплываюць»).
 
Газета выдаецца на беларускай мове ўжо амаль дванаццаць гадоў, са жніўня 1996 года, адзін раз на месяц. Піша пра гісторыю, помнікі мінуўшчыны, цікавых людзей Барысаўшчыны. На сайце «Гомана» зараз можна прачытаць поўнасцю першыя два нумары, якія выйшлі ў 2008 годзе. Але ў раздзелах «Гісторыя краю», «Успаміны», «З мінулага», «Помнікі», «Вуліцы», «Вёскі», «Прырода», «Мартыралог», «Хрысціянства» можна знайсці найбольш цікавыя матэрыялы, якія друкаваліся раней.
 
Для тых, хто захоча набыць традыцыйную папяровую версію гэтай газеты, нагадываем, што «Гоман Барысаўшчыны» прадаецца ў шапіках «Мінаблсаюздрук» і паштовых аддзяленнях Барысава і Барысаўскага раёна. Падпісацца на газету можна ў любым паштовым аддзяленні. Індэкс індывідуальнай падпіскі 64184, індэкс ведамаснай падпіскі 641842.
 
Служба інфармацыі
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *