«Наша Нiва» i «ARCHE» — ў Барысаве


Сустрэча з журналiстамi газеты «Наша Нiва» i часопiса  “ARCHE” мае адбыцца ў Барысаве ў  наступны чацвер. Папулярныя выданнi ў госцi да барысаўчан запрашаюць актывiсты мясцовай iнiцыятывы «За чысты Барысаў”
 
Рэдактара часопісу “ARCHE” Валера Булгакава, пісьменьніцу Наталку Бабіну і журналіста “Нашай нівы” Зьміцера Панкаўца чакаюць у Барысаве 6 сакавіка а 18-й гадзiне. На жаль, месца сустрэчы канчаткова не вызначана, таму жадаючым прысутнiчаць на бяседзе раiм патэлефанаваць лiдару грамадскай iнiцыятывы Сяржуку Салашу  — з яго дазволу 8 (029) 6201897.
 
Служба iнфармацыi
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *